Фестываль мексіканскай культуры

Дадаць у абранае
Фестываль мексіканскай культуры

Інфармацыя

05 сентября 12.00-22.00 пл. Свабоды Падыходзіць для ўсіх
Зусім хутка Мінск стане крыху бліжэй да сонечнай Мексікі: 5 верасня Верхні горад і плошча Свабоды зноў напоўняцца яркімі фарбамі, запальнымі рытмамі і непаўторнай атмасферай фестывалю мексіканскай культуры ў рамках летняга музычна-турыстычнага сезона. На працягу ўсяго фестывалю, з 12:00 і да 22:00, гасцей будуць чакаць тэматычныя фотазоны, майстар-класы, інтэрактыўныя пляцоўкі, фудкорт са стравамі, натхнёнымі мексіканскай кухняй, і вялікі канцэрт мексіканскай музыкі. Таксама запланаваны некалькі асаблівых актыўнасцяў ад пасольства Мексікі ў Рэспубліцы Беларусь, якія дапамогуць па-новаму зірнуць на культуру гэтай дзіўнай краіны.

Акрамя таго, у рамках фестывалю з 5 па 11 верасня адбудзецца тэматычная выстава мексіканскіх фатографаў у Доме Ваньковічаў на вул. Інтэрнацыянальная, 33а.а аматараў гастранамічных уражанняў запросіць на Кулінарны майстар-клас вядомы мінскі шэф-повар Арцём Ракецкі. Ён здзівіць незвычайным рэцэптам фруктовага салаты ў мексіканскім стылі з вострым перчыкам. Вядома ж, не абыдзецца і без дэгустацыі.

Завершыцца фестывальны дзень вялікім канцэртам, які стартуе ў 20: 00. У праграме - выступленні артыстаў і танцавальных калектываў, запрошаных Пасольствам Мексікі. Галоўным акцэнтам стане шоу калектыву марыячы з запальнымі музычнымі нумарамі, пагрузіўшы гледачоў у атмасферу сапраўднага мексіканскага свята