cookies

Этот сайт использует файлы cookie для хранения данных. Продолжая использовать сайт, вы даете согласие на работу с этими файлами.



  • 15 октября 2025 — 14 января
  • Национальный художественный музей Республики Беларусь (ул. Ленина, 20; большая галерея)

15 октября 2025 — 14 января

Выстава “МІХАСЬ СЕЎРУК. ІДЫЛІЯ” ДА 120-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ

17 кастрычніка 2025 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Міхась Сеўрук. Ідылія”, прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараджэння мастака.

У экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за 120 твораў жывапісу і графікі з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея, фонда Беларускага саюза мастакоў і прыватных калекцый, а таксама вялікая колькасць рэдкіх архіўных фотаздымкаў з Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Выстава працягнецца па 14 студзеня 2026 года.

Куратар – Юлія Лісай, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела замежнага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, магістр мастацтвазнаўства