V Міжнародны форум эканамічнага супрацоўніцтва


V Міжнародны форум эканамічнага супрацоўніцтва прайшоў у Мінску 11 верасня 2026 г.у гатэлі «Вікторыя Алімп». Ён быў прымеркаваны да святкавання 959-годдзя горада Мінска і сабраў больш за 200 удзельнікаў з 15 краін свету, уключаючы дэлегацыі з ААЭ, Кітая, Турцыі, Індыі, Ірана і дзяржаў Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі.

У Форуме прынялі ўдзел кіраўнікі запрошаных бізнес-асацыяцый, уласнікі і топ-менеджары буйных кампаній, зацікаўленыя ў наладжванні і пашырэнні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, прадстаўнікі арганізацый розных формаў уласнасці.

Праграма форуму ўключыла тры асноўныя тэматычныя раздзелы:

* Інвестыцыйны, экспартны і турыстычны патэнцыял Мінска;
* Новыя напрамкі міжнароднай кааперацыі, практычныя інструменты для пашырэння дзелавой геаграфіі;
* Укараненне ІІ ў бізнес - працэсы: рызыкі, перспектывы, перавагі-правядзенне перамоваў у фармаце Small-talk.

У рамках форуму інфармацыйна-турысцкі цэнтр «Мінск» таксама прыняў актыўны ўдзел. Мы прадстаўлялі турыстычны патэнцыял сталіцы і знаёмілі гасцей форуму з магчымасцямі горада, а яшчэ частавалі смачнымі пернікамі з сімвалам Мінска.

Свае прадукты і паслугі прадставілі і іншыя прадпрыемствы горада: ААТ Кандытарская фабрыка  «Слодыч», кандытарская фабрыка «Камунарка», ААТ «Луч», ААТ «МАЗ», ААТ «МТЗ», ЧНПУП «АТТ», ТАА «Трэвэл Эдженсі», гатэль «Вікторыя», ААТ «Белаграздраўніца».