Вечар беларускай музыкі «Зямля, дзе пачаўся мой лёс...»

Дадаць у абранае
Вечар беларускай музыкі «Зямля, дзе пачаўся мой лёс...»

Інфармацыя

26 сентября 15.00 Музей "Лошыцкая сядзіба", праезд Чыжэўскіх, д. 8-2, 10 Падыходзіць для ўсіх
25 бел.руб
26 верасня 2026 г.у 15.00 у музеі "Лошыцкая сядзіба", філіяле Музея гісторыі горада Мінска адбудзецца вечар беларускай музыкі "Зямля, дзе пачаўся мой лёс.."у выкананні салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі Тамары Рэмез (сапрана).

Аўтарскі праект лаўрэата міжнародных конкурсаў, салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі Тамары Рэмез працяты любоўю да роднага краю, пачуццямі, малітвамі і надзеямі народа.
У праграме вечара прагучаць лепшыя вакальныя творы беларускіх кампазітараў XIX-XX стст., кожны з якіх раскрывае асобную грань чалавечых перажыванняў.

Непаўторная атмасфера беларускай музыкі дае магчымасць адпачыць душой і атрымаць асалоду ад мілагучнасці беларускай мовы, адкрыць для сябе багацце нацыянальнай спадчыны і адчуць сувязь пакаленняў праз вечныя каштоўнасці, увасобленыя ў гэтых мелодыях