Добра, калі б ён дарыў кветкі кожны дзень ці хаця б раз у месяц. Але пасля 20 гадоў шлюбу раптам прынесці букет з 25 руж?! Падазрона, праўда?
Букет становіцца прычынай сваркі з перспектывай разводу. Але раптам у сям'і з'яўляецца яшчэ адна нагода для хваляванняў: адзіная дачка выходзіць замуж! А трапіць на яе вяселле змогуць толькі тыя, хто адважыцца скокнуць з парашутам.
Бліскучая камедыя пра каханне, поўнай сварак, перагарэлых лямпачак, але ўсё яшчэ сапраўднай і здольнай вытрымаць нават свабоднае падзенне.