Інфармацыя
24 сентября
19.00
"Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы", вул. Энгельса, 7
12+
20-40 бел.руб
Васіль, Ганна і Мікіта дажываюць свой век у забытай вёсцы; яны ўжо нават не могуць дакладна сказаць, колькі ім гадоў. І ўсё ж-будзь ім семдзесят ці сто-у іх жыве жаданне спяваць і танцаваць, ажаніцца на каханай, марыць аб чыстым небе, напоўненым спевам жаўрукоў, і верыць у сапраўдную чалавечую блізкасць. Гэты спектакль-падзяка за магчымасць жыць, адчуваць дабрыню і цяпло свету, гадаваць дзяцей, вырошчваць хлеб і глядзець на сонца. Гэта філасофскае разважанне пра тое, што значыць заставацца чалавекам да самага апошняга імгнення жыцця.
Спектакль ідзе на беларускай мове