Інфармацыя
18 сентября - 22 ноября
12.00-20.00
Арцель Галерэя кафэ, пр-т Незалежнасці, 58/1-6
Падыходзіць для ўсіх
20-25 бел.руб
Эпоха Адраджэння падарыла чалавецтву мастакоў, якія былі не толькі майстрамі жывапісу, але і даследчыкамі прыроды, навукі, анатоміі, архітэктуры і чалавечай асобы. Цэнтральнай фігурай выставы становіцца Леанарда Да Вінчы-адзін з самых загадкавых і універсальных геніяў у гісторыі мастацтва.
Экспазіцыя дазволіць убачыць творы Леанарда Да Вінчы і іншых вялікіх майстроў Адраджэння ў адной прасторы і прасачыць, як мянялася мастацкая мова эпохі — ад рэлігійных сюжэтаў і ідэалізаваных вобразаў да новай цікавасці да чалавека, прыроды і рэальнага свету.
Выстава разлічана як на тых, хто даўно цікавіцца гісторыяй мастацтва, так і на гледачоў, якія толькі пачынаюць знаёмства з вялікімі творамі сусветнага жывапісу. "Код Да Вінчы. Геніі Адраджэння " - гэта магчымасць на час апынуцца ў эпосе, калі чалавек зноўку адкрыў для сябе свет і паверыў у бязмежнасць уласных магчымасцяў. Праект створаны для таго, каб зрабіць сусветнае мастацтва бліжэй і зразумелей сучаснаму гледачу — незалежна ад узросту і ўзроўню падрыхтоўкі.