Тут можна будзе ненадоўга замарудзіцца і адпачыць ад гарадской мітусні. У экспазіцыі з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея сабраны работы вядомых рускіх і беларускіх мастакоў другой паловы XIX–XX стагоддзяў, прысвечаныя прыгажосці кветак і мастацтву нацюрморта.