Экспазіцыя прысвечана творчасці народнага мастака Беларусі Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва (1923-2021). Прадстаўлена больш за 60 жывапісных твораў мастака.
Размяшчаецца ў гістарычным цэнтры Мінска на тэрыторыі Верхняга горада ў будынку-помніку архітэктуры XIX стагоддзя.
Наведвальнікі галерэі пазнаёмяцца з усімі жанрамі жывапісу, у якіх працаваў майстар, змогуць ацаніць яго яркую палітру, адчуць непаўторны стыль л.д. Шчамялёва.
Акрамя пастаяннай экспазіцыі ў галерэі працуюць зменныя тэматычныя выставы
г. Мінск, вул. рэвалюцыйная, 10
ср-вс:11: 00-19: 00