Медыцынскі турызм

Гэта практыка выезду ў іншы рэгіён або краіну для атрымання высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі, сумешчаная з адпачынкам і аздараўленнем. Гэты кірунак дазваляе атрымаць якасныя паслугі і эканоміць бюджэт за кошт розніцы ў цэнах на лячэнне ў розных рэгіёнах.

Адной адметнай асаблівасцю медыцынскага турызму з'яўляецца магчымасць сумясціць высокакваліфікаваныя медыцынскія паслугі і адпачынак у краінах з унікальным кліматам. Медыцынскі турызм у Беларусі-гэта кірунак, які з кожным годам становіцца ўсё больш запатрабаваным і папулярным. Госці і жыхары нашай краіны могуць сумясціць адпачынак з атрыманнем высокакваліфікаванай дапамогі ў лепшых медыцынскіх цэнтрах і клініках, прайсці курсы рэабілітацыі і аздараўлення ў санаторыях Беларусі.

Інфармацыйна-турысцкім цэнтрам "Мінск" распрацаваны розныя праграмы па медыцынскім турызме: дыягнастычны тур у Мінску "З клопатам аб Вашым здароўі", касметалагічны тур у Мінску "Прыгажосць па-беларуску", стаматалагічны тур у Мінску "Усмешка сталіцы".