Інфармацыя
21 августа - 04 октября
вуліца Леніна, 20
Падыходзіць для ўсіх
15 бел.руб
21 жніўня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачне працу часовая экспазіцыя " Іван Фяцісаў. Жывапісныя навелы", прымеркаваная да 105-годдзя з дня нараджэння мастака, педагога, Заслужанага дзеяча культуры БССР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Івана Якаўлевіча Фяцісава.
У экспазіцыю ўвойдзе каля 30 жывапісных работ мастака са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, калекцыі сям'і майстра, створаных у перыяд 1950-1990-х гг.таксама будуць прадстаўлены асабістыя рэчы Івана Якаўлевіча Фяцісава, лісты і фатаграфіі з сямейнага архіва. Жанравы дыяпазон твораў ахоплівае партрэт, пейзаж, сюжэтна-тэматычную карціну. Творчасць жывапісца займае асаблівае месца ў беларускім жывапісе другой паловы XX стагоддзя дзякуючы спалучэнню рэалістычнай традыцыі і тонкага псіхалагізму.