Белдзяржфілармонія пачала сваю дзейнасць у 1937 годзе. Праўда, у той перыяд у яе не было пастаяннага памяшкання, выступы праходзілі ў розных залах, часцяком з дрэннай акустыкай. Будынак на плошчы Якуба Коласа з'явіўся ў 1963 годзе, зала ў ім была разлічана на 930 месцаў.
У пачатку 2000-х прайшла маштабная рэканструкцыя філармоніі. У яе інтэр'ерах былі ўлічаны ўсе сучасныя стандарты і тэхналогіі. Каб палепшыць якасць гуку, вялікая зала была паменшаная да 690 месцаў, але з'явілася Малая зала, якую назвалі ў гонар кампазітара Рыгора Шырмы.
На базе філармоніі таксама адкрыты музей Уладзіміра Мулявіна, паколькі менавіта тут пачынаў сваю творчасць беларускі пясняр. У экспазіцыі прысутнічае аўтэнтычная мэбля,фартэпіяна музыканта, многія іншыя рэчы, якія належалі яму. Тут пастаянна дэманструюцца фрагменты канцэртаў і тэлезапісаў з удзелам выканаўцы.
Сёння Беларуская дзяржаўная філармонія-галоўны цэнтр музычнай культуры краіны. Тут праходзяць канцэрты акадэмічнай, арганнай, народнай і эстраднай музыкі.
г. Мінск, пр. Незалежнасці, 50
пн-нд:09: 00-21: 00