Палац Мастацтва

Дадаць у абранае
Рэспубліканская мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў была адкрыта ў 1973 годзе ў г. Мінску. Да 1991 года называлася «Палац мастацтва». Мае 4 выставачныя залы-жывапісу (пл.1450 м2), графікі (пл. 670 м2), дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (пл. 500 м2), арт-хол, які таксама выкарыстоўваецца для выставачна-экспазіцыйнай дзейнасці. Невялікі дворык функцыянуе як дадатковая пляцоўка пад адкрытым небам, у рамках якой рэалізуюцца тэматычныя творчыя праекты (фестывальна-канцэртныя мерапрыемствы). Галерэя прызначана для правядзення перыядычных выстаў (персанальных, групавых, рэспубліканскіх, замежнага мастацтва). Асноўнымі напрамкамі дзейнасці з'яўляюцца рэпрэзентацыя сучасных мастацкіх практык, папулярызацыя мастацтва і фарміраванне культурнага поля Беларусі
г. Мінск, вул. Казлова, 3
пн-чц:09:00-17: 30, пт: 09: 00-16: 30