Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Дадаць у абранае
Недалёка ад ажыўленага праспекта Незалежнасці, за манументальным будынкам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у ціхім дворыку, дзе шумяць з небам сосны, якія пабачылі многае на сваім вяку, стаіць утульны дом. У апошнія гады жыцця тут жыў і працаваў Якуб Колас-вядомы майстар мастацкага слова, грамадскі дзеяч, навуковец. З 1959 года Дом Коласа з'яўляецца літаратурна-мемарыяльным музеем, дзе беражліва захоўваюцца кабінет паэта, спальня, гасцёўня, сталовая, яго асабістыя рэчы, бібліятэка.
Наведванне музея Якуба Коласа будзе спрыяць не толькі больш блізкаму знаёмству з усебаковай дзейнасцю народнага паэта, беларускай літаратурай і мастацтвам, але і духоўнаму ўздыму тых, хто ўваходзіць у гэты гасцінны дом
г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
пн-сб: 10: 00-18: 00