Літаратурны музей Янкі Купалы быў адкрыты ў 1945 годзе. Падрыхтоўчыя работы па арганізацыі музея былі пачаты яшчэ ў Маскве ў 1942 годзе. Іх узначаліла ўдава паэта Уладзіслава Францаўна Луцэвіч. Яна стала і першым дырэктарам музея. Будынак быў пабудаваны на месцы спаленага ў першыя дні вайны дома, у якім з 1927 па 1941 год жыў паэт. У яго фондах захоўваецца больш за 51 тысячу экспанатаў: рукапісы класіка, прыжыццёвыя выданні, асабістыя рэчы, фатаграфіі і мемарыяльныя прадметы, якія распавядаюць пра жыццё і творчасць народнага паэта
г. Мінск, вул. Янкі Купалы, 4
пн-сб: 10: 00-19: 00, Нд: 11:00-19: 00