Дзяржаўны музей прыроды і экалогіі

Дадаць у абранае
Музей дзейнічае з 1983 г., з 2014 года з'яўляецца філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Экспазіцыя музея распавядае пра жывёльны і раслінны свет Беларусі, ахову навакольнага асяроддзя.
Галоўнай мэтай музея з'яўляецца папулярызацыя навуковых і экалагічных ведаў, фарміраванне ў падрастаючага пакалення беражлівых адносін да прыроды. Прыцягваючы ўвагу грамадскасці да праблем навакольнага асяроддзя, супрацоўнікі музея павышаюць экалагічную культуру наведвальнікаў, актывізуюць у падрастаючага пакалення цікавасць да пытанняў аховы прыроды і захавання біялагічнай разнастайнасці Беларусі
г. Мінск, вул. к. Маркса, 12
пн-нд: 10: 00-19: 00